Ілюстрацыйнае фота
Жыхар Іўя знайшоў і інтэрнэце аб’яву пра дадатковы заробак. Яму падалося цікавым зарабіць на біржы, і мужчына пачаў перапіску ў Тэлеграме з невядомай асобай. Яму патлумачылі, што для атрымання дадатковага прыбытку неабходна ўкласці грошы. Мужчына перавёў невядомаму 250 рублёў, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Атрымаўшы грошы, махляр перастаў выходзіць на сувязь. Пасля гэтага пацярпелы звярнуўся па дапамогу да праваахоўнікаў.
На цяперашні момант асоба западозранага ў злачынстве выяўляецца.
Па гэтым факце Іўеўскім міжрайаддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле “Махлярства”.