Пасля наезду
Вечарам 28 лютага ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна на скрыжаванні вуліц Карзюка і Дзяржынскага 41-гадовая жанчына патрапіла пад грузавік MAN на нерагуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе абласная ДАІ.
На месцы ДТЗ
39-гадовы кіроўца грузавіка рухаўся з Ліды ў Навагрудак.
Пасля аварыі жанчыну з пераломамі канечнасцяў шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу. Як высветлілася, яна знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ