Ідуць маршам
1 сакавіка ўрачыстым маршам прайшлі супрацоўнікі міліцыі ў Гродне ад Савецкай плошчы да будынка УУС. Па дарозе яны паклалі кветкі каля помніка загінуўшым воінам і партызанам у парку імя Жылібера. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня ўтварэння беларускай міліцыі, паведамляе рэсурс УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Рэтра-легкавік
Калону традыцыйна ўзначаліў рэтра-легкавік ДАІ як сімвал гісторыі ахоўнікаў правапарадку, пераемнасці былых пакаленняў і сягонняшніх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС