Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся два пажары, паведамляе МНС.
Вечарам 4 сакавіка ў Гродне на прыватным падворку гарэлі лазня і гараж пад адным дахам. У выніку пажару пашкоджана аздоба парылкі, перакрыцці і дах на плошчы 30 кв. м.
У гэты ж вечар гарэла прыватная лазня ў вёсцы Пушкары Гродзенскага раёна. Там агнём знішчана маёмасць пашкоджаны перакрыцці і дах.
Прычыны пажараў выяўляюцца.