Наступствы стыхіі
4 сакавіка ад моцнага ветру, парывы якога сягалі да 21 м/с, у Навагрудскім і Гродзенскім раёнах былі сарваны дахі дамоў і іншых будынкаў. Па ўсім рэгіёне ў гэты дзень падраздзяленні МНС дапамагілі пілаваць і прыбіраць упаўшыя і аварыйныя дрэвы, паведамляе рэсурс выратавальнікаў.
На вуліцы Дамброўскага ў Гродне парывамі ветру сарвала ліст полікарбанату з агароджы гаўбца кватэры на пятым паверсе шматкватэрнага дома. Выратавальнікі знялі сарваную агароджу з дрэва.
У 9-ці населеных пунктах Навагрудскага і Ваўкавыскага раёнаў было парушана электразабеспячэнне. Для яго ўзнаўлення аператыўна былі задзейнічаны брыгады электрасетак. Людзі не пацярпелі. Электразабеспячэнне цалкам узнавілі.
Фота МНС