Гарэла жылая хата
Калі выратавальнікі прыбылі на месца, у хаце было шчыльнае задымленне, а ў адным з пакояў бачыліся языкі полымя.
Высветлілася, што мясцовыя жыхары Іван і Ілля Долматы, ідучы па суседняй вуліцы, убачылі дым з-пад даху і кінуліся на дапамогу пагарэльцам. Праз уваходныя дзверы яны ўвайшлі ў хату, убачылі на падлозе мясцовую 47-гадовую жыхарку і вынеслі яе на вуліцу ды паведамілі пра пажар выратавальнікам.
Падчас разведкі і тушэння пажару ў адным з пакояў байцы МНС знайшлі мёртвым 65-гадовага гаспадара хаты.
Каля паўгадзіны спатрэбілася выратавальнікам, каб патушыць пажар. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і маёмасць у хаце.
Прычына пажару высвятляецца. Па адной з версій, да трагедыі магло прывесці неасцярожнае паленне, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС