Вечарам 5 сакавіка відавочца паведаміў выратавальнікам, што на вуліцы Цэнтральнай у аграгарадку Аюцэвічы Карэліцкага раёна гарыць жылая хата. Мужчына сказаў дыспечару, што ў хаце можа знаходзіцца чалавек, паведамляе МНС.
Калі выратавальнікі прыбылі на месца, у хаце было шчыльнае задымленне, а ў адным з пакояў бачыліся языкі полымя.
Высветлілася, што мясцовыя жыхары Іван і Ілля Долматы, ідучы па суседняй вуліцы, убачылі дым з-пад даху і кінуліся на дапамогу пагарэльцам. Праз уваходныя дзверы яны ўвайшлі ў хату, убачылі на падлозе мясцовую 47-гадовую жыхарку і вынеслі яе на вуліцу ды паведамілі пра пажар выратавальнікам.
Падчас разведкі і тушэння пажару ў адным з пакояў байцы МНС знайшлі мёртвым 65-гадовага гаспадара хаты.
Каля паўгадзіны спатрэбілася выратавальнікам, каб патушыць пажар. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і маёмасць у хаце.
Прычына пажару высвятляецца. Па адной з версій, да трагедыі магло прывесці неасцярожнае паленне, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».