Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС.
Шостага сакавіка ў 04.20 паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме на вуліцы Якуба Коласа ў Навагрудку. У выніку агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці і сцены.
Гэтай жа раніцай у Карэліцкім раёне ў гарадскім пасёлку Мір на Завадской вуліцы здарыўся пажар у будынку бойлернай. Там агнём знішчаны дах, закурадымлены сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.