На месцы ДТЗ
Раніцай у мінулы аўторак 62-гадовы кіроўца легкавіка Nissan ехаў па вуліцы Якуба Коласа ў бок вуліцы Гагарына ў Смаргоні і наехаў на жанчыну, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе рэсурс абласной ДАІ.
Пацярпелая 1960 года нараджэння шпіталізавана ў бальніцу.
Легкавік пасля наезду
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ