Ілюстрацыйнае фота
Пасля свята было выяўлена 6 кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення, канстатуе рэсурс абласной ДАІ.
Гэта яшчэ больш, чым непасрэдна 8 сакавіка і сведчыць пра тое, што кіроўцы перабольшваюць свае магчымасці, мяркуючы, што стан ап’янення мінуў.
Пасля ўчарашняга застолля ў шмат разоў танней абыдзецца паездка на працу на самым дарагім у горадзе таксі альбо на грамадскім транспарце, адзначаецца ў паведамленні.