Гарэла кватэра ў Гродне
9 сакавіка ў 22.19 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на праспекце Янкі Купалы ў Гродне, паведамляе МНС.
У выніку ўзгарання знішчана маёмасць у адным з пакояў, задымлены сцены і столь у кватэры. Загінула 84-гадовая гаспадыня кватэры.
Работнікі МНС выратавалі двух чалавек і эвакуіравалі восем, адзначаецца ў паведамленні.
Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — кароткае замыканне электарправодкі.
Фота і відэа МНС