Пасля ДТЗ
Каля 07.30 раніцы 13 сакавіка на аўтадарозе Р-78 “Алекшыцы – Ваўкавыск – Поразава – Пружаны” каля аграгарадка Поразава легкавік “Фольксваген” сутыкнуўся з ласём, паведамляе абласная ДАІ.
38-гадовы жыхар Брэста ехаў у накірунку Гродна, калі нечакана на дарогу здева направа па ходу руху выскачыў лось. Кіроўца рэзка затармазіў, але пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.
У выніку ДТЗ кіроўца не пацярпеў. Дзікая жывёла з месца здарэння збегла, а легкавіку былі нанесены механічныя пашкоджанні, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ