Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-3 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-5 °C
Мосты
переменная облачность
-5 °C
Дятлово
переменная облачность
-5 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Воранаўскім раёне дырэктара сяльгаспрадпрыемства затрымалі за хабар

14 марта 2023 9:17
Поделиться:

Хабар

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю УУС Гродзенскага аблвыканкама падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемтсваў раскрылі карупцыйную дзейнасць кіраўніка дзяржаўнага сяльгаспрадпрыемства Воранаўскага раёна, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.

59-гадовы мужчына затрыманы пры атрыманні незаконнага ўзнагароджання ад спецыяліста прадпрыемства па вытворчасці дабавак для кармлення буйной рагатай жывёлы.

Было ўстаноўлена, што хабар кіраўніку гаспадаркі перадавалі на сістэмнай аснове. Агульная сума незаконна атрыманых сродкаў склала 3600 рублёў.

Супраць дырэктара сяльгаспрадпрыемства ўзбудзілі крымінальную справу па факце атрымання хабару, ён затрыманы.

Міліцыя нагадвае, што цяпер у вобласці праводзяцца прафілактычныя і маніторангавыя мерапрыемствы перад пасяўной кампаніяй, каб папярэдзіць правапарушэнні і злачынствы ў сферы аграпрамысловага комплексу.

Фота УУС

Наш канал в Telegram