У межах рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” слонімскія выратавальнікі сустрэліся з вучнямі сярэдняй школы №4 Слоніма, каб напомніць моладзі правілы бяспекі і навучыць дзеянням па сігналах грамадзянскай абароны, паведамляе рэсурс МНС.
Юрый Булыка распавядае вучням пра бяспеку
Падчас тэматычнай гутаркі намеснік начальніка райаддзела МНС Юрый Булыка нагадаў школьнікам правілы пажарнай бяспекі ў навучальных установах, а таксама растлумачыў алгарытмы дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый і пры атрыманні папераджальнага сігналу “Увага ўсім!”.
Дзе логіка?
Гэты сігнала выкарыстоўваецца для прыцягнення ўвагі насельніцтва пры надзвычайных сітуацыях. Пачуўшы яго, патрэбна ўключыць тэлевізар ці радыё і праслухаць паведамленне пра надзвычайную сітуацыю і рэкамендацыі, як патрэбна паводзіцца ў гэты час, патлумачыў Юрый Булыка.
Пасля тэорыі перайшлі да практыкі, калі вучні адказвалі на пытанні інтэлектуальнай віктарыны “Дзе логіка?”
У завяршэнне сустрэчы прадстаўнік МНС распавёў вучням 11 класаў пра магчымасць связаць сваё жыццё з прафесіяй пажарных-выратавальнікаў, паступіўшы ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.
Распавядае Юрый Булыка падчас сустрэчы з бацькамі ў СШ №9
У гарадской СШ №9 работнікі райаддзела МНС пагутарылі з бацькамі падчас агульнашкольнага бацькоўскага сходу, прывялі лічбы статыстыкі вогненных здарэнняў, асаблівую ўвагу засяродзіўшы на выпадках узгаранняў, вінаватымі ў якіх сталі дзеці.
Падчас сустрэчы Юрый Булыка таксама распавёў бацькам пра патрабаванні і парадак паступлення ў профільныя навучальныя ўстановы МНС.
Фота МНС
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».