Падчас сустрэчы з жыхарамі інтэрнатаў
У зале
Падчас размовы выртавальнікі нагадалі навучэнцам асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Юнакі і дзяўчаты ўнеслі свае прапановы па пераадоленню верагоднасці ўзнікнення пажару.
Уважліва слухалі
Інспектары прапаганды прадэманстравалі згарэлыя электрапрыборы і нагадалі, што выкарыстанне няспраўнага электрычнага абсталявання і перагрузка электрасеткі непазбежна прыводзяць да пажару.
Згарэлыя электрапрыборы
Прадстаўнікі МНС нагадалі жыхарам інтэрнатаў, якія бываюць інфармацыйныя знакі бяспекі, навучылі карыстацца пярвічнымі сродкамі пажаратушэння і параілі ўсталяваць на смартфоны мабільны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”.
Для замацавання атрыманых ведаў выратавальнікі правялі з жыхарамі інтэрнатаў займальныя гульні і віктарыны.
Напрыканцы мерапрыемства юнакі і дзяўчаты задалі інспектарам пытанні, якія іх цікавілі, праглядзелі навучальны фільм і атрымалі інфармацыйныя буклеты.
З буклетамі
Фота МНС