Брага
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ваўкавыскія і свіслацкія міліцыянеры канфіскавалі і знішчылі больш за тону самагоннай брагі, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Міні-заводзік па вытворчасці самагону змайстраваў 39-гадовы жыхар аднаго з аграгарадкоў у Свіслацкім раёне, але атрымаць гатовы прадукт не паспеў, адзначаецца ў паведамленні.
Самагонны апарат канфіскаваны. У адносінах вяскоўца вядзецца адміністрацыйны працэс.
Фота УУС