На месцы ДТЗ
Днём 29 сакавіка на аўтадарозе “Бельчыцы – Жытомля” Гродзенскага раёна адбылося ДТЗ з удзелам раварыста, паведамляе абласная ДАІ.
Ровар пасля сутыкнення
Папярэдне ўстанавілі, што 62-гадовы жыхар вёскі Машталеры рухаўся на легкавіку “Нісан” у накірунку вёскі Жытомля. У спадарожным накірунку ў гэты час з правага боку дарогі ехаў раварыст. Па словах кіроўцы легавіка, ён пасігналіў і пачаў абгон, але раварыст раптоўна вільнуў управа, калі легкавік ужо параўняўся з ім. Адбылося сутыкненне.
Легкавік пасля сутыкнення
Пасля ўдару ў правую частку машыны, 57-гадовы раварыст атрымаў пералом бядра і быў шпіталізаваны ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ