Дзяржаўтаінспекцыя з 31 сакавіка па 3 красавіка праводзіць шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і прысячэнне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення і без правоў кіроўцы, паведамляе абласная ДАІ.
З пачатку года ў Гродзенскай вобласці затрымана 308 п’яных кіроўцаў і 994 бяспраўніка. Зафіксавана 6 аварый з удзелам нецвярозых кіроўцаў і 4 з бяспраўнікамі.
З пятніцы да панядзелка супрацоўнікі ДАІ ўзмоцняць кантроль за рухам на міжнародных, рэспубліканскіх і мясцовых дарогах вобласці.
Плануецца правядзенне спецмерапрыемства “Фільтр” для выяўлення нецвярозых кіроўцаў і кіроўцаў без правоў. Падчас гэтага мерапрыемства інспектары звужаюць палосы руху ва ўсіх накірунках і правяраюць кіроўцаў, іх транспарт і дакументы.
Высокі ўзровень нецвярозага і бяспраўнага кіравання падштурхоўваюць узмацніць нагляд за рухам, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».
О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.
В планах у предприятия - строительство нового логистического центра.