На шахматным турніры ў Лідзе
У пачатку красавіка чацвёра слонімскіх аматараў гульні ў шахматы прынялі ўдзел у чэмпіянаце Лідскага раёна па хуткіх шахматах.
Гуляць у шахматы ў Ліду са Слоніма паехалі шматразовы чэмпіён Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў Уладзімір Літвін, Сяргей Глыбокі, Дзмітрый Курашава і Уладзімір Яновіч.
Паводле рэгламенту, шахматыстам давалася 10 мінут плюс 5 секунд на кожны ход з пачатку партыі кожнаму.
З чатырох слонімцаў найбольш удала ў хуткія шахматы ў Лідзе згуляў Сяргей Глыбокі.
Вынікі гульні глядзіце ў турнірнай табліцы спаборніцтваў.
Турнірная табліца
Фота з архіва Уладзіміра Літвіна