Ілюстрацыйнае фота
За пошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся два пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС.
Днём 15 красавіка ў вёсцы Саленікі Карэліцкага раёна цалкам згарэў жылы дом.
Ноччу 16 красавіка гарэла кватэра ў Шчучыне. Работнікі МНС у жылым пакоі знайшлі труп гаспадыні кватэры. Агнём знішчаны ложак, пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь.
Прычыны пажараў высвятляюцца.