Наверх
Слоним
пасмурно
-4 °C
Зельва
пасмурно
-4 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-4 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-4 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-4 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімскія выратавальнікі наведалі Дзераўную

27 апреля 2023 9:09
Поделиться:

На адкрытай пляцоўцы

Прадстаўнікі райаддзела МНС, “Слонімгаза” і іншых службаў на чале з старшынёй Слонімскага райсавета дэпутатаў Алегам Таргонскім наведалі аграгарадок Дзераўная, дзе прайшоў вясковы сход у межах рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам!”, паведамляе рэсурс выратавальнікаў.

У Дзераўной

На адкрытай пляцоўцы выратавальнікі і прадстаўнікі «Слонімгаза» арганізавалі інтэрактыўныя заняткі для вяскоўцаў. Жыхарам аграгарадка нагадалі правілы бяспечных паводзін і папярэдзілі пра недапушчэнне выпальвання сухой травы.

Работнікі МНС прадэманстравалі, як ліквідаваць узгаранне падручнымі сродкамі ды заклікалі выконваць меры бяспекі ў быце.

Асаблівую цікавасць у прысутных выклікала сучасная пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка і ўзбраенне, якое прымяняюць байцы МНС у барацьбе са стыхіямі і надзвычайнымі сітуацыямі.

Работнікі аварыйнай службы ВУ “Слонімгаз” паказалі і расказалі, як дзейнічаць, калі адбыўся выкід газу.

У вясковым клубе

У вясковым клубе старшыня райсавета дэпутатаў Алег Таргонскі звярнуў увагу прысутных на важнасць выканання правіл бяспекі ў жытле ды папрасіў вяскоўцаў навесці парадак на прыдомных тэрыторыях.

Выступае Алег Таргонскі

Намеснік начальніка райаддзела МНС Аляксей Ціханчук распавёў пра пажарную абстаноўку ў вобласці і раёне ды нагадаў алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычай сітуацыі. Асаблівую ўвагу прадстаўнік МНС надаў правілам навядзення парадку на падворках ды заклікаў дарослых нагадаць дзецям правілы бяспекі.

Прадстаўнікі іншых дзяржаўных структур і арганізацый раёна выступілі па сваіх накірунках і адказалі на пытанні, якія хвалявалі вяскоўцаў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram