Каля школы раздалі памятку дзецям
Перад пачаткам заняткаў 27 красавіка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў межах Адзінага дня дзіцячай бяспекі наведалі СШ №10 Слоніма і правялі акцыю па прапагандзе выканання Правілаў дарожнага руху дзецьмі-раварыстамі, паведамляе рэсурс абласной ДАІ.
У школьным двары
Супрацоўнікі міліцыі раздалі дзецям памяткі “Бяспека раварыста!”.
Супрацоўнікі ДАІ таксама праверылі ў школьнікаў і педагогаў наяўнасць флікераў і пераканаліся, што ўсе іх мелі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ