Ілюстрацыйнае фота
Традыцыйна ў апошнюю пятніцу месяца ДАІ праводзіць па ўсёй краіне Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. У межах рэспубліканскай акцыі па прафілактыцы ДТЗ з удзелам двухкалёснага транспарту сёння ён пройдзе пад дэвізам “На вела, мота і мапедзе заедзем у лета без трагедый!”, канстатуе рэсурс абласной ДАІ.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, наведаюць працоўныя калектывы, каб нагадаць раварыстам, кіроўцам мотатранспарту і аўтамабілістам пра прычыны і наступствы ДТЗ, правілы бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху ды адказнасці за грубыя парушэнні.
Запланаваны прафілактычныя рэйды і апрацоўкі. Інспектары арыентаваны на кіроўцаў, якія не маюць права кіравання адпаведнай катэгорыі, на выключэнне з дарожнага руху мотатранспарту з каструктыўнымі змяненнямі, не зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку, адзначаецца ў паведамленні.