
У 4 гадзіны раніцы ў панядзелак у аператыўна-дзяжурную службу ДАІ паступіла паведамленне пра затрыманне супрацоўнікамі міліцыі кіроўцы “Аўдзі” на вуліцы Леніна ў Гродне, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Прыбыўшы на месца, інспектары ДАІ высветлілі, што за рулём іншамаркі з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення знаходзіўся 34-гадовы жыхар Гродна. Медыцынскае даследаванне паказала 1,9 праміле алкаголю ў яго арганізме.
Высветлілася, што ў кастрычніку 2022 года мужчына ўжо прыцягваўся да адказнасці за нецвярозае бяспраўнае кіраванне. Цяпер яму пагражае крымінальная адказнасць, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ