Вароне бог паслаў кавалак сыру...
Як сведчаць спецыялісты, век драўляных скульптур, нават пры ахайным іх доглядзе, не большы за трыццаць гадоў.
Брыдкае качаня
У гарадскім парку на беразе Нёмана з’явіліся новыя выявы казачных персанажаў з дрэва.
Упершыню драўляныя скульптуры паўсталі тут гадоў з трыццаць таму. Час прайшоў хутка, і яны састарыліся. Цяпер іх месца занялі новыя і ў большай колькасці.
Яны вабяць вока наведвальнікаў парку.