Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся два пажары, паведамляе МНС
Днём 30 красавіка ў вёсцы Хадаўляны Дзятлаўскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.
Каля гадзіны ночы 1 траўня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у дачным доме на тэрыторыі садовага кааператыва “Рамонтнік” каля вёскі Плябанішкі ў Гожскім сельсавеце Грордзенскага раёна. Там агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці і маёмасць у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.