Ілюстрацыйнае фота
Чатыры пажары здарыліся за апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці, паведамляе МНС
Вечарам 1 траўня ў г.п. Наваельня Дзятлаўскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Яшчэ дзве прыватныя гаспадарчыя пабудовы пацярпелі ад агню ў вёсцы Вялікія Вайшнарышкі Ашмянскага раёна 1 траўня і ў Лідзе на вуліцы Жабінскага ноччу 2 траўня.
У выніку пажараў агнём пашкоджаны самі будынкі і маёмасць у іх.
2 траўня ў вёсцы Ябровічы Смаргонскага раёна гарэў жылы дом. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце столі і маёмасць у доме. Людзі не пацярпелі.
Прычыны пажараў высвятляюцца.