Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС.
Вечарам 3 траўня на вуліцы Леніна ў Дзятлаве гарэў жылы дом. У выніку пажару агнём знішчана маёмасць на другім паверсе і дах дома.
У гэты ж вечар у вёсцы Вялікія Князюкаўцы Іўеўскага раёна гарэлі жылы дом і гаспадарчая пабудова. Там агнём знішчаны дах дома, а гаспадарчая пабудова згарэла цалкам.
Прычыны пажараў высвятляюцца.