Ілюстрацыйнае фота
За чатыры выхадныя дні на дарогах Гродзенскай вобласці зарэгістравана 27 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнымі стратамі і 2 аварыі з удзелам мотатранспарту і траўмаваннем матацыклістаў, паведамляе абласная ДАІ.
За гэты час было затрымана 17 п’яных і 41 бяспраўны кіроўца.
За парушэнне ПДР да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 255 пешаходаў, з якіх 16 — у стане алкагольнага ап’янення.
Фота ДАІ