Той самы легкавік
40-гадовы жыхар Шчучына рамантаваў легкавік “Кіа” сваёй знаёмай, а потым выпіў і вырашыў пакатацца на чужой машыне па горадзе, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Пры правядзенні аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі Шчучынскага РАУС затрымалі ўгоншчыка. Аўтамабіль у тэхнічна спраўным стане вярнулі ўладальніцы.
Супраць мужчыны завялі крвмінальную справу па артыкуле “Угон транспартанага сродку ці маламернага судна”, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС