Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС.
Вечарам 13 траўня гарэў нежылы дом у вёсцы Мацевічы Лідскага раёна. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, маёмасць і пашкоджаны сцены.
Раніцай 13 траўня на вуліцы Ламаносава ў Навагрудку здарыўся пажар у трохпакаёвай кватэры. Агнём пашкоджана аздоба балкона, шклопакеты і маёмасць, закурадымлены сцены і столь у жылых пакоях.
Вечарам 13 траўня на вуліцы Ліможа ў Гродне адбыўся пажар у пад’ездзе шматкватэрнага дома. Там агнём пашкоджана тумбачка.
У гэты ж вечар гарэў прыватны дом у вёсцы Ланцэвічы Мастоўскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджаны перакрыцці, маёмасць на кухні, аздоба сцен і столі ў карыдоры і пакоі.
Прычыны пажараў устанаўліваюцца.