Перакуліўся
13 траўня каля 20.00 адбылося ДТЗ каля вёскі Путрышкі Гродзенскага раёна, паведамляе абласная ДАІ.
Пасля ДТЗ
Кіроўца легкавіка «Daewoo” рухаўся з Гродна ў накірунку вёскі Путрышкі і ў нейкі момант не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходу руху кювет, дзе перакуліўся.
Наступствы аварыі
39-гадовы кіроўца з пераломамі нагі быў шпіталізаваны. Больш цяжкіх траўмаў удалося пазбегнуць, дзякуючы зашпіленаму пасу бяспекі, адзначаецца ў паведамленні.
У кювеце
Для дэблакіроўкі кіроўцы спатрэбілася дапамога МНС. Што сталася прычынай аварыі — павінна выявіць праверка. Іншых удзельнікаў гэтага ДТЗ няма.
Фота ДАІ