Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся пяць пажараў, паведамляе МНС.
Днём 15 траўня на аўтадарозе Р-48 Ашмяны – Іўе каля вёскі Грушанцы Іўеўскага раёна гарэлі насаджэнні дрэў. У выніку пажару агнём былі пашкоджаны 50 ёлак.
Ноччу 15 траўня ў пасёлку Мяльнова Свіслацкага раёна гарэў жылы дом. Агнём знішчана маёмасць і перакрыцці, пашкоджаны дах у доме.
Днём 15 траўня ў Лідзе на вуліцы Малахава адбыўся пажар на тэрыторыі гаражнага кааператыва. Адзін з гаражоў згарэў.
Ноччу 16 траўня ў вёсцы Навасёлкі Лідскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах і пашкоджаны сцены.
У гэтую ж ноч у вёсцы Літвіца Воранаўскага раёна ў адным з двароў цалкам згарэла прыватная летняя кухня.
Прычыны пажараў высвятляюцца.