Ілюстрацыйнае фота
У пачатку сакавіка 33-гадовы жыхар Карэліцкага раёна ў інтэрнэце знайшоў інфармацыю, як можна набыць пасведчанне кіроўцы і зацікавіўся прапановай, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Мужчына меў пасведчанне трактарыста, але на катэгорыю В самастойна здаць у яго не атрымлівалася. Падчас перапіскі з прадаўцом ён некалькі разоў рабіў перадаплату на прапанаваны банкаўскі рахунак. Пасля гэтага прадавец выслаў фотаздымак яго пасведчання кіроўцы і паведаміў, што дакумент ужо знаходзіцца ў ДАІ, але патрэбна яшчэ даплаціць.
Агулам пацярпелы пералічыў махляру 1150 рублёў, а калі зразумеў, што падмануты, то звярнуўся з заявай у праваахоўныя органы.
Карэліцкі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў па гэтым факце крымінальную справу за махлярства.