Мужчына ўпаў у калодзеж
Пасля 22 гадзін 20 траўня іўеўскім выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў вёсцы Вікшняны ў калодзеж з пітной вадой на прыватным падворку ўпаў мужчына, канстатуе рэсурс МНС.
Мясцовая жыхарка расказала дыспечару, што праязджала побач на ровары і пачула стогны, а калі пад’ехала бліжэй, то ўбачыла, што ў калодзежы знаходзіцца чалавек.
У калодзежы
Падраздзяленні МНС і службы ўзаемадзеяння неадкладна накіраваліся па названым адрасе.
На месцы выратавальнікі выявілі, што ў пітным калодзежы на глыбіні шасці метраў на паверхні вады знаходзіцца чалавек.
Пры дапамозе лесніцы-штурмоўку і выратавальнага рыштунку яго паднялі на паверхню.
Мужчына 1964 года нараджэння быў шпіталізаваны ў райбальніцу у стане сярэдняй ступені цяжкасці.
Абставіны гэта здарэння высвятляюцца, адзначаецца ў паведамленні.
Фота і відэа МНС