Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Раніцай 23 траўня гарэў гараж на вуліцы Рашчынскай у Гродне. У выніку пажару агнём знішчаны дах і маёмасць у гаражы.
Раніцай 24 траўня таксама гарэў гараж на вуліцы Аляксандра Неўскага ў Лідзе. У выніку пажару згарэў аўтамабіль, які там знаходзіўся, агнём пашкоджана столь, сцены і маёмасць у гаражы.
Вечарам 23 траўня здарыўся пажар у дачным доме садовага таварыства “Энергетык-2” у вёсцы Пагараны Гродзенскага раёна. Агнём знішчана маёмасць, закурадымлены сцены і столь у пакоі.
Прычыны пажараў высвятляюцца.