Раніцай 23 траўня на вуліцы Таўлая ў Гродне сутыкнуліся грузавік МАЗ і мікрааўтобус Ford Transit, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
МАЗ
Кіроўца МАЗа рухаўся з вуліцы Магістральнай у накірунку вуліцы Таўлая. Падчас руху па кальцавой ён выбраў небяспечную дыстанцыю да мікрааўтобуса Ford Transit, які ехаў наперадзе і спыніўся на чырвоны сігнал светлафора для пропуску пешаходаў — адбылося сутыкненне, у выніку якога пашкоджаны мікрааўтобус. Людзі не пацярпелі.
Пасля сутыкнення
На кіроўцу грузавіка складзены адміністрацыйны пратакол, які прадугледжвае штраф ад 5 да 20 базавых адзінак з пазбаўленнем правоў кіроўцы ці без пазбаўлення.
Фота ДАІ