Рука хлопчыка ў каруселі
Вечарам 23 траўня маці шасцігадовага хлопчыка звярнулася па дапамогу да выратавальнікаў пасля таго, як рука яе сына патрапіла ў карусель на дзіцячай гульнявой пляцоўцы, што на вуліцы Свярдлова ў Воранаве, паведамляе МНС
Вызвалілі
Жанчына патлумачыла дыспечару, што спрабавала самастойна вызваліць руку сына, але ў яе нічога не атрымалася. Па названым адрасе накіраваліся аддзяленне выратавальнікаў і брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.
На месцы байцы МНС вызначылі, што рука хлопчыка знаходзіцца паміж сядзеннем і поручнем каруселі. Выратавальнікі супакоілі хлопчыка і маму ды пры дапамозе спецыяльнага інструмента вызвалілі руку з каруселевай пасткі.
Медыкі аглядзелі дзіця, іх дапамога і шпіталізацыя яму не спатрэбіліся, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС