Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Ноччу 25 траўня гарэў жылы дом у вёсцы Войневічы Ашмянскага раёна. Агнём знішчана маёмасць і дах дома. Пашкоджаны сцены.
Днём 24 траўня ў Гродне на вуліцы Лагоднай у прыватным гаражы згарэў легкавік Фольксваген-Пола. Агнём таксама пашкоджана маёмасць, аздоба і фасад дома.
У гэты ж дзень выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар прыватнай гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Канвялішкі Воранаўскага раёна. Агнём знішчаны дах і пашкоджаны сцены пабудовы.
Прычыны пажараў высвятляюцца.