Гарыць дом у Ваўкавыскім раёне
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС
Пасля пажару
Вечарам 25 траўня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Конюхі Ваўкавыскага раёна. У выніку пажару агнём знішчаны дах, перакрыцці, мёмасць і пашкоджаны сцены ў доме. У агні загінуў сын гаспадыні дома 2008 года нараджэння. Бацькоў хлопчыка ў гэты час дома не было.
Ноччу 26 траўня ў аграгарадку Бародзічы Зэльвенскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Згарэў дах, перакрыцці, маёмасць і пашкоджаны сцены ў будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота і відэа МНС