Вечарам у суботу адбыліся два ДТЗ у Гродзенскім раёне і ў Свіслачы, у якіх пацярпелі матацыклісты, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Матацыкл пасля ДТЗ
Каля 17.00 на аўтадарозе Азёры – аздараўляльны лагер “Бярозка” 42-гадовы кіроўца матацыкла «Suzuki» ў час руху ў нейкі момант не справіўся з кіраваннем, упаў і атрымаў пералом ключыцы.
Другая аварыя здарылася каля 19 гадзін у Свіслачы, дзе 55-гадовы матацыкліст на матацыкле «Yamaha» на вуліцы Леніна няправільна выбраў дыстанцыю да легкавіка «Volkswagen», экстранна затармазіў, упаў на праезджую частку дарогі і сутыкнуўся з легкавіком. У выніку аварыі матацыкліст атрымаў пералом левай ключыцы.
Легкавік пасля ДТЗ
ДАІ заклікае матацыклістаў быць больш уважлівымі на дарозе.
Фота ДАІ