Пра абстаноўку ў мінулыя выхадныя дні на дарогах Гродзенскай вобласці паведамляе рэсурс абласной ДАІ
За мінулыя суботу і нядзелю зарэгістравана 21 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі і 2 ДТЗ з траўмаваннем матацыклістаў.
За гэты час затрымалі 7 нецвярозых і 20 бяспраўных кіроўцаў.
80 пешаходаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР.
Выконвайце правілы дарожнага руху і пазначайце сябе флікерамі ў цёмны час сутак, раяць інспектары ДАІ пешаходам.
Фота ДАІ