
Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся тры пажары, з агню выратаваны мужчына, паведамляе МНС
Вечарам 31 траўня ў аграгарадку Пархімаўцы Бераставіцкага раёна цалкам згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.
Гэтым жа вечарам у вёсцы Мацюляны Смаргонскага раёна гарэлі два жылыя дамы і дзве гаспадарчыя пабудовы. У выніку пажару знішчаны дахі і маёмасць у дамах, пашкоджаны сцены. Гаспадарчыя пабудовы згарэлі цалкам. Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС вяскоўцы выратавалі з агню гаспадара дома 1954 года нараджэння.
Днём 31 траўня на тэрыторыі садовага таварыства “Хімік-2” каля вёскі Белае Гродзенскага раёна гарэў дачны дом. Агнём знішчаны дах і перакрыцці дома ды прыбудаваная лазня.
Прычыны пажараў высвятляюцца.