На месцы ДТЗ у Мастах
Раніцай 30 траўня ў Мастах адбылося ДТЗ з удзелам матацыкліста і пешахода, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Матацыкл пасля аварыі
Папярэдне ўстанавілі, што 43-гадовы жыхар Мастоў рухаўся на матацыкле “Ямаха” па вуліцы Валковіча ў накірунку Гродна. Пры пад’ездзе да нерэгуляванага пешаходнага перахода матацыкліст убачыў, што кіроўца сустрэчнай машыны спыніўся, каб прапусціць пешахода, які пераходзіў праезджую частку па ходу яго руху, і затармазіў. У момант тармажэння матацыкліст не справіўся з кіраваннем і ўпаў на бок, а пры падзенні зачапіў пешахода.
У Мастах
У выніку аварыі 72-гадовая пенсіянерка з пашкоджаннямі ад сутыкнення з матацыклам і сам матацыкліст з пераломам рэбраў шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ