Падчас рэйду ў Слоніме
Каб папярэдзіць і прадухіліць парушэнні Правілаў дарожнага руху, мясцовыя інспектары ДАІ 30 траўня правялі раніцай у Слоніме рэйдавыя мерапрыемствы каля ўстаноў адукацыі, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
За 1 гадзіну інспектары выевілі 10 парушэнняў ПДР
З 8 да 9 гадзін раніцы супрацоўнікі ДАІ выявілі 10 парушэнняў ПДР: 5 кіроўцаў прыцягнулі да адказнасці за тое, што ехалі без бліжняга святла, 4 — за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей, 1 — за тое, што не прапусціў пешахода на пазначаным пешаходным пераходзе.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага дзеці!” праводзіцца да 5 чэрвеня ўключна. У гэты час кіроўцы павінны рухацца ў светлы час сутак з уключаным бліжнім святлом фар.
Фота ДАІ