Каля пераезда
Падчас гэтай акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах, удзельнікам руху ўручалі памяткі бяспечнага праезду чыгуначных пераездаў ды нагадвалі раварыстам парадак перасячэння праезджай часткі, рэгламантаваны пунктамі 150 і 151 ПДР — пры набліжэнні да перасячэння з праезджай часткай дарогі раварыст павінен своечасова знізіць хуткасць руху, пераканацца, што выезд на дарогу бяспечны і перасякаць яе з хуткасцю пешахода.
Працуюць інспектары ДАІ
Што да перасячэння ўдзельнікамі руху чыгуначных пераездаў, то інспектары ДАІ нагадалі, што пры закрытым шлагбаўме стаяць патрэбна не бліжэй 5 метраў да яго, а пры адсутнасці шлагбаўма — у 10 метраў да бліжэйшай рэйкі.
Падчас дзяжурства на пераездзе
За парушэнне правілаў праезда чыгуначнага пераезда прадугледжана адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 18.10 КоАП РБ, што цягне за сабой штраф ад 2 да 4 базавых адзінак — ад 74 да 148 рублёў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота slonves.by