31 траўня супрацоўнікі ДАІ разам з прадстаўнікамі чыгункі ажыццяўлялі дзяжурства на пераездзе "Слонімскі раён — 51 км станцыі "Слонім" па вул. Савецкая і Мінскі тракт, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Каля пераезда
Падчас гэтай акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах, удзельнікам руху ўручалі памяткі бяспечнага праезду чыгуначных пераездаў ды нагадвалі раварыстам парадак перасячэння праезджай часткі, рэгламантаваны пунктамі 150 і 151 ПДР — пры набліжэнні да перасячэння з праезджай часткай дарогі раварыст павінен своечасова знізіць хуткасць руху, пераканацца, што выезд на дарогу бяспечны і перасякаць яе з хуткасцю пешахода.
Працуюць інспектары ДАІ
Што да перасячэння ўдзельнікамі руху чыгуначных пераездаў, то інспектары ДАІ нагадалі, што пры закрытым шлагбаўме стаяць патрэбна не бліжэй 5 метраў да яго, а пры адсутнасці шлагбаўма — у 10 метраў да бліжэйшай рэйкі.
Падчас дзяжурства на пераездзе
За парушэнне правілаў праезда чыгуначнага пераезда прадугледжана адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 18.10 КоАП РБ, што цягне за сабой штраф ад 2 да 4 базавых адзінак — ад 74 да 148 рублёў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота slonves.by
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».