За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, загінуў мужчына, паведамляе МНС
Раніцай 3 чэрвеня гарэў жылы дом у вёсцы Слонева Навагрудскага раёна. Агнём знішчана маёмасць у доме, перакрыцці і дах, пашкоджаны сцены. Загінуў гаспадар дома 1992 года нараджэння.
Яшчэ адзін жылы дом гарэў днём 2 чэрвеня ў вёсцы Даргішкі Ашмянскага раёна. Там у выніку пажару пашкоджана цюль і аздоба столі.
Вечарам 2 чэрвеня гарэла прыватная лазня ў вёсцы Пескаўцы Лідскага раёна. Агнём пашкоджана аздоба сцен і перакрыцце.
Ноччу 3 чэрвеня гарэла гаспадарчая пабудова каля шматпавярховіка ў гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна на Школьнай вуліцы. У выніку пажару знішчана маёмасць і дах будынка на плошчы 120 квадратных метраў.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».