За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці адбылося пяць пажараў, загінуў адзін чалавек, паведамляе МНС
Ноччу 11 чэрвеня гарэў жылы дом у вёсцы Тумашэвічы Шчучынскага раёна. Агонь знішчыў дах, перакрыцці, пашкодзіў сцены і маёмасць у доме. У жылым пакоі на падлозе знайшлі мёртвым гаспадара дома 1985 года нараджэння.
Раніцай 10 чэрвеня ў вёсцы Кярняты Астравецкага раёна гарэў трактар “Амкадор-320” 2016 года выпуску. У выніку ўзгарання знішчана кабіна і маторны адсек трактара. Агнём таксама пашкоджаны два кола.
Днём 10 чэрвеня гарэла прыватная лазня ў вёсцы “Трусічы” на станцыі “Мантажнік” Гродзенскага раёна. Агнём пашкоджаны дах і перакрыцці лазні.
Вечарам 10 чэрвеня ў вёсцы Панямонцы Лідскага раёна гарэў жылы дом. У выніку пажару агнём знішчаны дах, часткова — перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.
Ноччу 11 чэрвеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар прыватнай гаспадарчай пабудовы на Спартыўнай вуліцы ў Астраўцы. У выніку ўзгарання агнём пашкоджана сцяна будынка.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».