Фургон на месцы ДТЗ
Днём 13 чэрвеня на вуліцы Будаўнікоў у Мастах здарылася аварыя, у якой пацярпела пенсіянерка, паведамляе абласная ДАІ
Жанчына атрымала ўдар ніжняй часткай фургона
20-гадовы жыхар Брэста здаваў задам на грузавым фургоне «Меrcedes» каля крамы і сутыкнуўся з 76-гадовай мясцовай жыхаркай, якая ў гэты час там праходзіла.
Ад удару ніжняй часткай фургона жанчына ўпала і атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці. Пацярпелая шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Месца ДТЗ
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ